***

Вецер у дрэвах шуміць,
Лёгкі сум разганяе…
Усё ж як хораша жыць
На зямлі, дарагая!!!

У чысціні пышных траў
Разам з шчэбетам птушак
Дзень усмешкай вітаў
Прыгажосць яркіх стужак:
Хваль нябесных дзіўных,
Распісныя прасторы,
Што хаваюць ад усіх
Ночы ціхія зоры.

Тут у садзе бацькоў
Не стрымаюся болей
Ад гарачых тых слоў:
“Стаць хачу тваёй долей,
Прыгажуня мая,
Праяві гэту мару –
Палыхае Зямля
Ад пачуцця пажару!”

Росы раніцы той
Прынясуць прахалоду
Дню, дзе станеш маёй –
Атрымаў такі згоду…


Рецензии