***
п'ем атруту,
усміхаемся сусвету.
ты чытаў
услых Неруду
са старонкі Інтэрнэта.
я мурлыкала,
як котка,
і паліла
папіросу.
- пакахай мяне...
- навошта?
каб не быў такім
я злосным.
ты заўседы
паліш тытунь
і сьмяешся
як вар'ятка.
- вось які
ты зараз спрытны...
памаўчы,
ты мне не татка.
лепей
на...
вось
папіроска.
дачытай,
каханак,
вершык.
ты ўжо
такі
дарослы...
зноў кажу табе,
ты лепшы.
Свидетельство о публикации №110110802443