55
Старэю.
Мудрэю.
Успыхнулі ўжо дзьве пяцёркі.
Хварэю.
Шалею.
Дурэю.
Дзяцінства у сэрцы ня сьцёрта.
У садзе.
У лесе.
На Нёмні
я той жа, здаецца, хлапчынка
люляю,
гуляю
у промнях
на сонцы, зь дзіцячай машынкай.
І млею.
П'янею.
Нямею.
З душы не сыходзіць юнацтва.
Цяплею.
Сьвятлею.
Умею
жаночай красой захапляцца.
Магілка
у бацькі,
у маці,
ды толькі жывыя, як быццам,
мяне
на дварэ
і у хаце
пачнуць дакараць і сварыцца.
Напоі.
Запоі
і мроі --
з такім жа даўнейшым імпэтам!
З гітарай.
З гармошкай.
Героем
сябе адчуваю. Паэтам!
Суцішся.
Уцешся
з былога --
вяртацца з базара ўжо мушу,
і трэба
да неба,
да Бога,
падумаць пра грэшную душу...
2011г.
Свидетельство о публикации №110110205188
Лютик 2 02.02.2011 21:55 Заявить о нарушении
Валик Шалэйка 07.02.2011 00:46 Заявить о нарушении