Грымёру Вользе Уладзiмiрауне
з блуднымі думкамі, ужо блудзіць зь ёю ў сэрцы
сваім."
ад Мацьвея 5:28
Гэты дзень ня горшы
падарыў мне Бог --
мілую грымёршу
я убачыць змог.
Лашчыў грудзі,бёдры,
сьлізгаў, як той вуж,
быццам яе родны
закаханы муж.
Яе шыйку, носік,
пальцы белых рук
чмокаць давялося --
Госпадзі, даруй!
Сьвежасьць лёгкіх вуснаў,
сьпеласьць юных ног,
акіян спакусаў
я не перамог.
Гэтакай раскошнай
не знайсьці нідзе.
ЛЮбая грымёрша
з розуму зьвядзе.
Хоць сівы я трошкі --
не трухлявы пень.
Дзень той быў ня горшы --
самы лепшы дзень!
2000г.
Свидетельство о публикации №110110204925