ПраЯвiцца

ЧАЛАВЕК ПАВІНЕН ПРАЯВІЦЦА. Чалавек?.. Павінен?.. Праявіцца?..

ЧАЛАвек - як век чала: стагоддзе думаць... І доўжыцца жыццё ягоны век, і ён павінен...
Каму? За што? І за грахі якія вінаватасць і правіннасць?

Павінен, вінаваты, вінен ён камусьці...
Што?
Віна на ім...
Ды перад кім?

І ўсё ж, павінен ён перад сабою... Павінен праЯвіцца!

Калі і як? У чым ягоная правіна і прычына, па якой...
Па-першае, напэўна - праясніцца? (Так будзе лепей зразумела.) Як неба пасля хмарнай навальніцы, як глыб вачэй, слязьмі амытых,нібы вада чысцюткае крыніцы... ПраЯсніцца! Дзе сніцца "Я" і Сутнасць чалавеку... Пасля таго ўжо, як штосьці выясніцца ў ім - мажлівасць будзе і з'явіцца, ды не з нічога аблічча свету паказаць, а ВІЦЦА з "Я" наверх, як дым віецца ў неба ад агню. І ён праявіцца тады...

Гады ляцяць, як цягнікі, як жалуды дадолу цопаюць гады... А ён павінен параЯвіцца - і не вяроўкі з ветру віць - круціцца, як ФА-СОЛЬ-ЛЯ па спіралі да верхняй ноты "ДО", што раз у раз за кожным кругам падцягвацца да сонца, да святла, каб існаваць і быць...
Адбыцца і не знікнуць у бясконцым назаўсёды...

чалаВЕК паВІНЕН праЯВІЦЦА! Явіцца вінен век...
І прарастаць! Нібыта парастак праз глебу прарастае - вось так і ён: праз праматэрыю з "Я" віцца і не растаць, як ранішні туман, не знікнуць знічкай на небасхіле вечнасці: нясці святло і не схіліцца, калі і выбліснуць - дык толькі бліскавіцай, маланкай раскалоць зямлю напалавіну, каб скавытала цемра па вуглох: "А каб ты здох!"

Каб потым доўга-доўга па далінах насіўся рэхам гром.


Рецензии
Толь, (но не рубероид)а Ана...Толь! Не верь никому! Блестящие этимологические стихи! Консерваторам не то чтобы самим, а даже с твоей подачи в голову не залетает глубина (глыбіня) игры найденных тобой смысловых многообразий!
Это сделано авангардно, талантливо, но не возгордись, - Боженьке за все хвала!

Тст Ткачев Сергей Тимофеевич   29.11.2010 14:37     Заявить о нарушении
Их, выстроенные под калькулятор и линейку стишки о травке, что зеленеет (хотя с такой экологией, уже и не очень!) и о Солнышке, что тоже пока еще блестит (поблескивает из-за туч их грязи и лжи, лицемерия и самовлюдленности) - не ПОЭЗИЯ вовсе, а пережеванная тысячекратно "ПЛАГИАТИЯ"! Ты заставил думать, играть, а значит, - жить! Браво! Критиковать нужно аргументированно и доброжелательно, а не расписываться в собственной несостоятельности долететь до твоих вершин! Пусть посмотрят вокруг себя и на себя-любимых! Вот уж где СУМБУР и СУЕТА завистников!

Тст Ткачев Сергей Тимофеевич   29.11.2010 14:45   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.