Таямнiцы жыццёвых дарог

Таямніцы жыццёвых дарог,
Божа мой, кожны дзень спасцігаю,
Зразумець Твае планы, мой Бог,
Намаганні свае прыкладаю.

Крочу смела цяпер удалячынь,-
Не спужаюць сухія завеі,
Мне з Табою спакойна ісці,
Ты - Хрыстос, Бог любові, надзеі.

Да спадобы размова з Табой,
Вусны я свае зноу адкрываю,-
Так імгненна знікае той гнёт…
Сэрца весніцы я расхінаю.

На душы маёй зноу -  цішыня,
Мне з Табою, Ісус, так прывольна…
Кожны час і хвіліну жыцця
Да спадобы з Табою размова.
               
28.08.2010


Рецензии
Прывiтанне, Юлечка!
Мне заусёды прыемна сустракаць землякоу!!!
...размовы з Госпадам - цудоуна!.. але ж нажаль жыццё - рэч складаная...
Галоунае - Вера у сябе i свае сiлы, на мой погляд...

Вялiкiх поспехау i натхнення !!!

з увагай,

Мира Мирная   14.04.2012 23:41     Заявить о нарушении
Дзякуй, Міра, за водгук. Але я з вамi не магу
пагадзiцца наконт думки пра "свае сiлы" і "веру у сябе".
Верыць мы павінны Богу i разлiчваць на Яго дапамогу.
Толькi патрэбна Яго прасiць аб гэтым, и Ён абавязкова дапаможа.
Мець надзею толькi на свае сілы - неразважлiва и небяспечна.
Гэта мой пункт погляду.
Вам таксама поспехау i усяго найлепшага!
З павагай,

Юлия Филончук   15.04.2012 00:00   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.