Чысьцiня
Я зноў і зноў сабе адзначу,
што мне ня зробіцца лягчэй,
калі аднойчы іх убачу.
Ў адчаі не заплачу ледзь,
суцешнага ня чуўшы слова:
у вочы гэтыя глядзець
мне можна толькі выпадкова.
Дарэмна патаптаў лугі --
ня мой букет табе патрэбны!
У сэрцы у цябе другі...
Такі зямны і незаменны.
А казка мільганула чуць...
Ў чароўныя я верыў росы.
І так хацелася адчуць
той прывідны сусьвет адносін.
А сэрца стукае хутчэй --
жыве яшчэ надзеяй марнай.
Мне цяжка без тваіх вачэй
у сьвеце, вось такім, рэальным.
1977г.
Свидетельство о публикации №110110201208