Юнацтва

Я ведаў, што раблю памылку,
але спыніцца сіл ня меў.
Я адчуваў, я кожнай жылкай
усё да кроплі разумеў.
І ты была ў маўклівай згодзе
(пра гэта марыла даўно)
нікому у жывой прыродзе
уберагчыся не дано.
Усе імкнуцца к той хвіліне,
у той раптоўны пераход
ад сьціплай дзЕўчыны к жанчыне,
што красіць  чалавечы род.
І тое  ўзьнёслае  імгненьне,
як  пік  маральнай  чысьціні,
як вечна  моцнае  сьцьвярджэньне
сапраўднай, велічнай  любві.
А мы?  Дзе нашае сумленьне?
Сьляпы  інстынкт  за ўсё мацней!?
Назад, чакай, пастой імгненьне!
Яна каханая ня мне.
І ў прадчуваньні, што я гіну --
і злосьць, і радасьць, і адчай.
...ляцім  у чорную  страмніну...
Ну, што ж, сумленьне, выбачай!
За недарэчную  ухмылку
і здраду  нашую  прабач.
Я ведаў, што  зрабіў  памылку...

      1973г.


Рецензии