У камунiзм
руплівы, працоўны народ.
І я, малады рабочы,
з усімі іду на завод!
А зроблен толькі пачатак
майго завадзкога жыцьця,
і кожны мой дзень, як сьвята,
выдатнейшага адкрыцьця!
Са мной старэйшыя побач,
услаўлены працай сябры.
Мне прыклад яны і помач,
і стымул маёй барацьбы!
Ужо адзначыць мне варта:
на верным шляху я стаю --
даказваю працай ўпартай
рабочую годнасьць сваю!
І вось я радасна крочу
да родных, завОдзкіх рыс,
і я, малады рабочы,
з усімі іду ў КАМУНІЗМ !!!
1978г.
Свидетельство о публикации №110102708562