У кавальскiм цаху

Зайшоў у кавальскі цэх,
дзе самы страшэнны грукат.
Тут месца не для пацех,
ня парк, каб зь любімай блУкаць.

Рытмічна, бязь лішніх слоў,
ў прасоленых, чорных робах,
тут людзі ля малаткоў
упэўнена справу робяць.

Высушвае вочы печ
і пот на капчоных тварах --
мір з гэтых рабочых плеч
узьнік на планетным шары!

Як гром на хвіліну сьціх,
кажу кавалю старанна:
"Знайшоў ты сябе ў жыцьці?
Каваньне -- тваё прызваньне?"

І ён адказаў мне так,
мнучы папяросу ў роце:
"Кую, дарагі юнак,
бо нам тут ня дрэнна плоцяць!"

Я моўчкі іду назад,
настрой не у лепшым стане.
Яшчэ ў маім сэрцы шмат
нявырашаных  пытаньняў.

           1978г.


Рецензии