Яна у ншы час нарадз лася
Хоць час не спыняў шпаркі крок.
Яна ў іншы час нарадзілася,
Яна адышла не знарок.
Вятрыскі ўздымалі барвовую
Лістоту апалую з дрэў.
А я зазіраю у новую
Эпоху. А ты дзе цяпер?
Краіна змагацца адвучана,
Жыве, як бы ў казачным сне.
Мне сумна. А ты не засмучана?
Я ж бачу, што ты у журбе.
Ды тыя ж вакол людзі-нелюдзі,
І тыя ж лясы і дамы.
Паветра ад думак замецена,
Што нават нябачна бяды...
Свидетельство о публикации №110102604105