Мой Кароль
Па-над шэранню стрэх узышлі.
Мой Кароль, светлы гонар кароны
Пакрывілі цяжкія грахі.
Мой Кароль, ці ж не боскаю воляй
Узышоў ты на светлы прастол?
Праз стагоддзе судзіць, а мо болей,
Кожны можа сышоўшых айцоў.
Не сваёю віною пракляты,
І не ты вінаваты ў ганьбе:
Твой народ - воўчай зграяй раз'яты,
Патануў у стагоддзяў журбе.
Дзьве радзімы цябе адракліся,
Мой Кароль, ты на іх не крыўдуй.
Хтосьці мусіць за ўсё расплаціцца:
За няволю, за ганьбу, за бруд...
Вінаваты - што зробіш? Каханка...
А ці здолелі б лепей пражыць?
Не аб тым яны думаюць ранкам -
Як з павагай труну схараніць.
Што адны адракліся - то ладна,
Не вярталі радзімай зямлі.
Дык другія у ноч, да світанку,
Труну у шчэпкі тваю разняслі.
І абодраны нехта і п'яны
Танцаваў у кароне тваёй.
Мой Кароль, не кляні іх, не варта -
То народ - які ёсць - але твой.
Што шукаць ўжо цяпер вінаватых?
Хай хаваюць свой сорам у дол.
Мой Кароль, герб твой з пылу узняты
Лёг даўніны успамінам на стол.
Мой Кароль, а пактунай краіне,
Усё суцішыцца моцы німа.
Патанула ў сівой каляіне -
Як ні глянь, а наўкола зіма.
Мой Кароль, надыходзіць світанне.
Ты бывай, спачывай у цішы.
Край радзімы у ценю растання
Захавае цябе. Спі ў нішы.
Свидетельство о публикации №110102603973