Момант стрэчы - развiтанне

Я страчаюся з сябрамі
На раз'ездах ды паўстанках
І на станцыях,
Часамі, калі едзем мы дадому -
Кожны ў розныя канцы.
-Прывітанне!
-О! Здарова!
-Як, скажы ты, пажываеш,
І як праца?
-Дзякуй, добра,
Стаў ужо прыват-дацэнтам,
Нават габілітаваным.А ў цябе?
-Таксама добра,
Заганяем электроны,
Сам тварэц не мог - куды!
А час вольны валейболам,
Кнігай добрай запаўням.
-Ты ж пісаў?
-Пішу й сягоння,
Толькі неяк бледна, слаба
Думкі й словы жывуць розна.
-А дамоў не цягне часам?
-Цягне й вельмі.
-Твой крануўся!
-Да сустрэчы!
-Да сустрэчы!
Ў сіні вечар,
Ці ў світанне
Момант стрэчы - развітанне...!
На працяглыя гады.


Рецензии