Пра багоу

Я не малюся вашым златым багам,
Вашым здрадным ідалам звонкім,
Што прыціскаюць к сваім нагам
З грашмі бядоты златыя скарбонкі.

Я не валюся прад німі ніц
І баязліва не гну калені
Ля вашых копчаных камяніц,
Што замыкаюць стальныя дзверы.

Мой бог - Радзіма, мой крыж - мяча
Лязо стальное ў крывавых кроплях.
Цяпло жывое яго пляча,
І смех дзіцячы ў златых каноплях.

Мой бог - ён тут, ён не просіць сабе
Багацце ваша, апошнія грошы.
Ён у душы сапраўднай жыве,
Святога духа прачыстая ноша.

А вы ад рання ідзеце ў храм,
Бы ад стаяння, змагання волі,
Душа пазбавіцца брудных ран
І па жыцці атрымае волю...


Рецензии