Вользе
Зноў сатана падкраўся.
Ўлюбіўся я у Олю,
ўлюбіўся, закахаўся.
Як хлопчык чырванею,
сустрэўшыся вачыма.
Нямею,сталбянею --
вось гэта дык жанчына!
Мядовая канфетка,
раскошная таполя,
духмяністая кветка
зь пяшчотным імем Оля!
Каралавыя губкі,
брыльянт вачэй бяздонных,
як жэмчуг яе зубкі,
усьмешка, бы ў Джаконды!
Чароўная красуня,
бліскучая да болю!
Цяпер ўжо не засну я,
не прашаптаўшы:"Оля..."
Штоноч яна мне сьніцца.
Штодзень у маіх марах.
Каханьне разгарыцца --
спалю душу пажарам.
Спалю сябе і згасну
кастром у чыстым полі
у гонар зоркі яснай --
непараўнальнай Олі!
P.S.
Мужчыны ўсе ў палоне
прывабнасьцей жанчыны.
Як сівізна у скроні,
дык д'ябал у рабрыну...
Свидетельство о публикации №110102400706