БОЛЬ

Маўчу. Увесь у сабе.
Быццам мудрэйшы за ўсіх.
...Мне думка сэрца скрабе.
З думкай адною прыціх.
І страх сваёй пашчай сьцяў
веру і сілы мае.
І асалоды жыцьця
дзень ата дня не стае.
Дачка -- маленькі клубок
з мамай, як сонца уся!
Мо лепш, каб, мой матылёк,
ты не народжвалася...
Ня хопіць ніякіх сіл
зьнесьці дзіцячы твой крык,
калі на ўвесь небасхіл
вырасьце ядзерны грыб...

       1984г.


Рецензии