***
не бярэ за талію.
Не магу я больш трываць
гэту анамалію!
Мяне мілы не цалуе,
носіцца,як з цацаю.
Я сама яго прыцісну,
дзе хачу--памацаю!
Мяне мілы не цалуе,
вой, што гэта робіцца!?
Можа думае, дурненькі,
што я багародзіца!
Зь неба зорачка упала
недзя там, за горкаю.
Ўчора Міцьку цалавала--
сёньня я з Рыгоркаю!
Зь неба зорачка упала--
раздалося рэха.
Гэта ж мілы сігануў
з восьмага паверха.
Не хадзеця дзеўкі замуж
каб пасьля разводзіцца.
Усяроўна і бяз мужа
дзеці ў вас народзяцца!
Не хадзеця, дзеўкі замуж
аб'явіла радыё.
Вось сяджу цяпер адна я
ўся такая радая!
Свидетельство о публикации №110102306635