Незнаёмай
у маю чысьціню.
Я хачу,каб ты ведала
пра маю цяплыню.
Не таміся сумненьнямі--
гэта проста жыцьцё.
Хай праменьні вясеньнія
апраўдаюць усё.
Шчырасьць майскага вечара
хай ня згіня дарма.
Мо ён нам чалавечага
даў скрылёчак дабра?
Падарыў нешта новае
зь невядомых крыніц...
Ты, мая незнаёмая,
хочаш,буду твой прынц?!
1981г.
Свидетельство о публикации №110102205874
Валик Шалэйка 08.01.2011 16:36 Заявить о нарушении