Дэпрэciуныя

      ДОЖДЖ
          
Зачараваны шумам дажджу.
Хочацца верыць,што ўсё ад БОГА...
Можа сьмерць мая недалёка?


      АДКРЫЦЬЦЁ

На кучы чалавечага гаўна
Спарваюцца дзьве мухі--
Усюды жыцьцё...

      ПРЫМХІ

Гадзіньнік нябожчыка-бацькі
Спыніўся на маёй руццэ.
Можа сьмерць і мяне ўжо кліча...

      ШЧЫРАСЬЦЬ

У чыстых вачах дзіцяці
Вечны сьвітанак і БОГ...
У зайздросных маіх вачах
д'яблава нянавісьць і ноч.

    ПАДСЬВЯДОМАСЬЦЬ

Многа думаю пра сьмерць,
Таму часта хачу жанчыну --
Прага жыцьця ў нашчадках?

       ГОРАЧА

Чалавек у трусах распластаўся
на лаўцы ў цяньку.
Варона з разяўленай дзюбай
тупае на сонцы.
Летняя сьпякота...

     БЕЗДАПАМОЖНАСЬЦЬ

Заплакаў на лузе юнацтва
З надзеяй рашчуліць мінулае.
А раптам усё яшчэ вернецца...

         ГЕНЫ

Гармонік нябожчыка-бацькі
Ажыў пад маімі пальцамі.
Ажыў і бацька-гуляка...

      БОЛЬ

Старая маці п'е гарэлку.
Разам з мамай п'ю і я.
Хочацца памерці...

       ПЛОД ПЛОЦІ

У чалавека,які побоч
сьмярдзяць гнілыя косьці.
Ад чорнай зайздрасьці...

       ПЛОД ДУХА

Ад чалавека,які побач
зыходзіць дзіўнае сьвятло.
Ад сьціплага сэрца...

      ДУМКІ

Спынілася ноч --
Недачакацца да раніцы.
Бясконцая бязсоньніца...

      СЬМЕРЦЬ

Могліцы пад хвойнымі дрэвамі.
З маленства пах хвоі,
Як пах небыцьця...

        ЖАХ

Нехта шоргае пад вокнамі!
Ды гэта ж сапе жахліва
На ложку старая маці...

      ХІТРАСЬЦЬ

На могілках ля помніка бацьку
Помнік яшчэ жывой маці.
Каб падмануць сьмерць?

      СОРАМ

Надзяваю чорныя акуляры,
Каб схаваць цемру сваіх вачэй
Ад сьветлых позіркаў іншых.


Рецензии