Маiм бацькам, маёй Радзiме
Цёпла матчына слова
Як цябе мне заўжды не хапае.
Хоць і тут мова звонка,
Ды для сэрца старонка
Як ні кінь - ўсё чужая-чужая.
Сонца ўсодзіць у ранні,
У шаўковым світанні
Бачу рысы радзімыя дяляў,
Вечар сініць нябёсы,
Загараюцца росы,
Гоіць душу шум Свіцязі хваляў.
Возьме сын акарыну
Загучыць успаміну
Ціхім роздумам песьня знаёма,
Што бацькоўскія рукі
Скрыпкай мыслі і гукі
Абуджалі, як граў дзецям дома.
Дыхне ветрык з усходу
Прынясе прахалоду
Для душы, што ўся сумам збалела,
Ўунук за крокам крок робіць
І зноў сэрца жалобіць -
Дзесь далёка сам тупаў нясьмела.
Ой ты, роднае слова,
Вёсак звычная мова -
Рэжуць вуха трасянчыны гукі.
Прыгажэй ёсць краіны
Ды шукацьмем адзіны
Родны край і матуліны рукі!
Свидетельство о публикации №110101905695