Асеннi роздум
І годы дзяцінства, бы ў сне,
Ляцяць і ляцяць чарадою
Ў чароўным ўспамінкаў вакне.
Вось школа, якая так многа
Дала нам і дум, і надзей,
Ды стала надзейнай дарогай
Да новых краеў і людзей.
Званок, той "апошні", якога
Чакалі з трымценнем ў грудзях,
У студэнцтва прамая дарога,
Адзіны, так думаў я, шлях.
Даўно ўсе было, а здаецца
Што ранкам учоры было...
І школа стаіць, і нясецца
Дзятвы смех праз вокны ў сяло.
І зноў дагараюць бярозкі,
І зноў, як калісьці даўно,
Бялюткага снегу пялёсткі
Ляцяць да мяне у вакно.
Свидетельство о публикации №110101905263