Ранiца

Першыя промні залілі прастор,
Выткаўшы ў небе свой дзіўны узор,
Хваляй цяпла абагрэлі зямлю
І разагналі санлівасць маю.

       Хуценька ўстаўшы – насустрач бягу
       Сонейку яснаму. Зараз магу
       Свет увесь змясціць ўраз у грудзях сваіх,
       Бо адчуваю – люблю я тут усіх!

Ад пачуцця, што ў сэрцы мацнела,
З ветрыкам легкім на крылах узляцела,
Цяжар пакінуўшы, крыўду і злосць –
Стала спакойна, у Душы прыгажосць!


Рецензии