Казiмiрыуся рыфмамi вершык
Калі ты іх хацела суняць.
Апякала маланка рукі
Разам з перыйкай птушанят...
...У забор'і і там у заніўі...
(Казімір Камейша)
І пчаліліся хатнія гукі,
І вульіліся хаты сяла,
І сяліліся пчольныя рукі,
Калі ты птушанё узяла.
Казімірыўся рыфмамі вершык,
І камейшыўся сціпла радок,
Нават птушкай цяпер не суцешыш -
Я да ніткі, да сподняй прамок.
У забор'і і там у заніўі,
Дзе вульіліся хаты сяла,
Эх, дарэмна табе пазваніў я -
Ты з вадою навекі сплыла.
Свидетельство о публикации №110101504053