Жыццёвы сэнс
Прайсціся б па расе той зноў,
Што халадком будзіла ўраз
Мяне на раніцы не раз...
Але ж далёка зараз гэта,
Як быццам іншая планета,
Дзе існуюць, а не жывуць,
Без сэнсу ўсё бягуць, бягуць –
Аж галава кругам ідзе!
Як мітусня ўвесь час крадзе!!!
Спыніцесь! Дайце адпачыць,
Каб назаўсёды не згубіць
Жыццёвы сэнс глыбокі той,
Што ў вяках жывой вадой
Ад бруду думак амываўся,
За чысціню сваю змагаўся,
Усходзіў зоркамі надзей,
Каб ярка ўспыхнуць між людзей
Святлом аднойчы патаемным,
Для сэрца шчырага прыемным.
Яго Сусвет даўно чакае,
Ажыццяўленню ўсяк спрыяе,
Толькі б адчуць цяпло хутчэй
Улюблённых у Жыццё вачэй.
У іх спакой і глыбіня,
Спакон нясуць усім радасць Дня,
Хто адчуваць стаў пакрысе
Шчасце прайсціся па расе...
7 мая 2008 г.
Свидетельство о публикации №110101402848
Встречал блаженные рассветы.
Но я не знал, кем был и где,
Пока мой миг не стал заветным...
Дари же свет, дари тепло,
Люби всегда и будь любимой!
Пройдет, минуя, рядом зло,
А жизнь останется счастливой!
Лена! Первый раз в жизни прочитал стихотворение на белорусском. От корочки и до корочки. Здорово!
Игорь Кривовязюк 2 27.12.2010 17:26 Заявить о нарушении
Игорь Кривовязюк 2 28.12.2010 18:10 Заявить о нарушении