Ячменны аграном
Пырскалі смехам крыніцы,
Лашчыцца да маладзіцы,
Нібы ячмень аграном"
Міхась Стрыгалёў
Трэба ж такому прысніцца:
Прыскалі смехам крыніцы,
Лашчыўся да маладзіцы,
Нібы ячмень аграном...
Потым ён слаўся саломай,
Добра - няма жонкі ўдома,
Глядзь - маладзіца ж з "Райкома" -
І зчырванеў бураком.
Вася шафёр - ён адразу
З месца рвануўся, як "Газік", -
Не паддаецца, зараза!
Шчэ й пагражае: "Як дам!"
Трапіў жа, Божа, кабету,
Бач, на буксір не бярэцца,
Пошнем загрукала сэрца -
Пераламала кардан!
Свидетельство о публикации №110101202693