Вартавыя слупы

               "Дам табе высокую пасаду -
                Будзь майго бяссоння вартавым".
 
                "Вунь слуп стаіць, як вартавы,
                І... невядома што вартуе".

                "Шапчу ледзь чутнае: "Да скорага"
                І кожны слуп мне зараз родны.

                З вершаў Раісы Баравіковай

Да стала я ўвечары прысяду -
Аніяк не спіцца, хоць раві.
Не прыходзіць атрымаць пасаду
Мой каханак: слуп і вартавы.

Дзіўнае такое спалучэнне,
Разабрацца цяжка з будуна.
А было ж, было вакол свячэнне -
Збегла варта, я цяпер адна.

Сігануў каханак агародамі.
Я шапчу: "Да скорага! Бывай!" -
Толькі слуп адзін застаўся родны:
Варта ці не верата? - вырашай.


Рецензии