Я iшла да цябе

Я ішла да цябе
Праз пакуты і  боль,
Бараніла сябе ад нясцерпных грахоў…
Я ішла да цябе,
Рассыпаючы соль.
Што пакінуў ты мне? Прыгаршчы марных слоў…

Я ляцела к табе
Цераз хмарныя дні
І збірала ў палёце па кроплях пяшчоту.
Я ляцела к табе,
Чалавек дарагі,
Так хацела цябе абудзіць ад дрымоты.

Часам пела табе,
Закрываючы вочы
І нясцерпна ў цішы сэрца біла ў адказ.
Даравала табе.
Хоць было відавочна,
Што ёсць ты і ёсць я, і зусім няма нас.

25.09.2010г


Рецензии
Колькi мiне гадоў,
цiха зменiцца свет,
але то - адбылось назаўседы...
...Толькi вецер кахання,
збудзiўшы цябе,
зачапiў i мяне асалодай ...

Дон Тихий   22.06.2011 02:22     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.