бел. 2010

 ****
Ты кажаш, што я вясёлая,
Ты кажаш, што я прыгожая,
Ты кажаш, што закахаўся…
І пяшчотна мяне абдымаеш
На чырвоных вачах  святлафора…
Але..
Я цябе адхіляю
І моўчкі іду дадому…
Ты не пачуеш адмовы-
На жаль,
Я дрэнна ведаю
Родную мову.


 ****
У маіх марах
Так мала з майго жыцця,
У іх няма на падлозе смецця.
Не палохайся,
Чуеш, як б’ецца сэрца?-
Гэта значыць,
Я сёння яшчэ твая.

Як вада
Скрозь далоні ўсе пачуцці..
Гэтак трэба.
Нягледзячы на кінастужкі,
Непазбежна па восені знікнуць птушкі.
У хуткім часе
Мне будзе трэба сысці.


 ****
Няўжо сапраўды
Наша лета скончылась,
Няўжо цяпер.
Халодны вецер ў твар,
Звычайны вечар
На жаль,
Ніводнай мары
З дзвюх далоняў мар...


Рецензии