***

Я ўжо не заўважаю,
як рухаецца час,
і ля мяне паволі
стыне кубак кавы.
Я не лічу, што цемра
праглынае нас,
а ветрык, хоць сваволіць,
ды церпкі і ласкавы.
Я не чакаю словаў - 
хіба што дзей,
падзей яскравых,
каб знямелі твары,
і веру моцна:
надалей адно жыццё
наканавалі мары.


Рецензии