Лялька

Я лялькай сябе адчуваю
У бязглуздай цацачнай краме.
Мяне прадаюць і купляюць
Дачушкам шчаслівыя мамы.

Дзіця пагуляецца - кіне.
Дарослы падыдзе - ці возьме?
Мне хочацца быць гаспадыняй,
А я ж усяго толькі госця.

Я - лялька. У краме ці дома
Жыву без пачуццяў і думак.
Мне стома зусім не вядома - 
Адно што марнею ад суму.


Рецензии