Мы разам прачнемся

Мы разам прачнемся
Халодным і чыстым світаннем,
І ты апранешся
Сцюдзёным сівым туманом.
Паўзверх тваіх дахаў
Смяецца, нібы прывітанне,
Прамень чысты сонца
Над нашай радзімай зямлёй.

І няхай наб табой
не лятуць ластаўкі,
Не абудзіць спакой
салаўіны спеў,
І па жылах тваіх
пастаўленый лавачкі,
Ды чуваць над табой
дзіцячы смех.

Часам будзеш са мной
Ты няшчырым, ведаю.
Сум схаваецца мой
Ля радзімых крыніц.
Толькі сонца ізноў
Узыходзіць над шэрымі вежамі,
І ў нядзелю ў акно
Б'ецца голас ад сотні званіц.


Рецензии