Беларусамi стаць

Мы ахвяры сваіх жа пакут,
Колькі год жывем пад прымусамі.
Уначы я крычу вам праз змрок:
"Беларусамі трэба стаць, беларусамі!"

Ды не чуе маіх прапаноў
Той народ, што з валоссямі русымі,
І сваіх не хапае ужо слоў:
"Беларусамі трэба быць, беларусамі!"

Мне абрыдла жыццё сярод тых,
Хто жаданне знішчае спакуснае.
У апошні раз вымаўлю ўслых:
"Беларусамі стане хто, беларусамі?!"

Як пачуў, ужо даслухай мяне.
Прашапчу вам знямелымі вуснамі,
І пасля хай паўтораць не ўсе:
"Беларусамі зможам стаць, беларусамі!"


Рецензии
С духом написано!

Лорд Орион   29.09.2010 21:45     Заявить о нарушении
Благодарствую:)

Белая Птушка   30.09.2010 14:18   Заявить о нарушении