Лунны фезалiс

Празрыста чысцюткае неба
Глядзела на коўдру аблокаў,
У сне ці у снезе за лесам
Дрыгвоткіе пелі муры.

Пад цішшу адвечнае стомы,
У смуце старых закавулкаў,
Я марна шукала спатканняў
З вандроўнікам сноў палявых.

Забыўшыся пэўна на здолы,
На мары свае ды пакуты,
Я з ветрам апошнім ляцела
Праз сінія нашыя сны.

Прасіла найвелічнай моцы,
Празрыстай таемнай пяшчоты
Ды простага людскага лёсу
Спазнаць. А як не - у муры…

Або у кляштар, як пастраплю,
Ці выпадзе мне добры лёс?
Але усё адно гэта шчасце -
Кахаць цябе родны да слёз.

І мне гэта цяжка празмера.
Спазнала б увесь цяжар пакут,
За тое, каб уранку струмень
Святла залаціў і наш кут.

Наш дом і стары яго побыт,
І нас - двух вар'ятаў у сне.
Вандроўнік - мой марны філосаф,
Прыдзі зноўку ты да мяне.


Рецензии