М ская хандра
Мары, пачуцці старанна забыты.
Горад як быццам вялізны падман...
Я ім спайманы, я ім забіты.
Жыццевыя сілы цякуць з банкамата.
Сумленне падораць яны ды пакой.
Кожнага зараз прымаю за брата
Ды зноўку сыходжу ў нялегкі запой.
Ступаю па лужах ды топну па горла.
Жыцце прадаю за святло ліхтароў.
Штодзенна ствараю бязглуздае порна,
Здымаючысь у ролі нямых жыхароў.
Вялізнага горада.
2010.
Свидетельство о публикации №110090805948