Не сьцяжынамi крочым пад зорамi...
Не лісьцьвянаю сховай алей –
Лабірынтамі-калідорамі
Ад прыроды ступаем далей.
Усе роўна як -- ліфтам ці лесьвіцай --
Толькі б першымі быць заўжды,
Утапіць свае тыдні і месяцы
У мутнечы казённай вады.
Нашы пальцы ня здатны на золаку
Ад сьцюдзёнай зайсьціся расы
І кранаць шапатлівае золата
За жытнёвыя каласы.
А пры жыце – мяжа з рамонкамі,
А ў паветры – мядовы Спас,
І жаўручка шчымліва-звонкая
Адсьпявае сваё бяз нас…
Мы ж зацята бяжым калідорамі,
Заміраем ад сэрцабіцьця.
Мы, штодня невылечна-хворыя,
На прыдуманай гонцы жыцьця.
2003.
Свидетельство о публикации №110090204737
Или хотя бы пешком побольше ходить.
Альжбэта Палачанка 11.12.2012 18:30 Заявить о нарушении