Краiне

Думкі мае –
На ніве колас.
Мары мае –
Народны голас.
Песні мае,
Як сонца ў небе.
Мукі мае,
Як соль на хлебе.
Рукі мае
Пісаць каб вершы.
Справы мае,
Каб стала першай.
Сэрца ў грудзях,
Каб біцца болей.
Усё для цябе,
Жыла каб воляй.


Рецензии