Подруге... бел
Навошта, здрадзіўшы сябрам,
У поцьмах дум сваіх блукаеш?
Не там, сябровачка, не там
Сабе ты ворагаў шукаеш.
Я чула твой вясёлы смех
І ёкаты пра самагубства,
Пра радасці тваіх уцех,
Пра то, што грошыкаў нягуста...
Я ў сэрцы крыўды не таю,
Прымаю ўсю, як ёсць, такую,
І мудрагелістасць тваю
За талент твой табе дарую.
А на мяне ты не грашы.
Пакутвала – твайго не меней.
Як гэта цяжка для душы –
Трымаць за пазухай каменне…
Не страчвай сілы ў барацьбе,
Не скосу паглядай, а проста.
Дарую шчыра я табе
Тваё няшчырае сяброўства.
Свидетельство о публикации №110081906160
Вершы 03.05.2014 11:29 Заявить о нарушении
Цікава, якое няшчасце прывяло Вас да майго верша?
Спадзяюся, што не ёкат Марыны Влады-Верасень, якая ўсім
енчыць пра маю "звяздатасць", нахабства і бясталентнасць...)))
Наконт сяброўства не ведаю. Паглядзім.
Пакуль аддаю перавагу мець добрыя зносіны.
Тамара Кошевая 04.05.2014 14:06 Заявить о нарушении
Вершы 04.05.2014 17:55 Заявить о нарушении
Так, значыць, я не памылілася. Гэты цуд у пер'і і да Вас дабраўся ...)))))))))))))
Але наогул гэта нават добра. Дзякуючы ёй, нармальныя паэты знаходзяць адзін аднаго.
Тамара Кошевая 05.05.2014 01:25 Заявить о нарушении
Вершы 05.05.2014 02:06 Заявить о нарушении