На меже... бел
Як цёплы ветрык з роднай стараны,
Прыйшоў, каму – на фронт, каму – на ганак,
Той самы першы ранак без вайны,
Такі цудоўна-непаўторны ранак.
О, што тады рабілася з людзьмі!
Хто песні гарлапаніў да знямогі,
Хто ёкатам, хто ціхімі слязьмі –
Віталі тое свята Перамогі.
И весела жалезнаму каню
Ляцець было ў зваротную дарогу!
Глядзелі вочы, нібы ўпершыню,
І ледзь шапталі вусны: “Слава богу…”
…Стаіць салдат Айчыны на мяжы
Гарматамі – узворанага поля…
А ён жывы. І радасць на душы,
Што абмінулі гора і нядоля.
Што ацалелі жонка і бацькі,
Сынок падрос, як каласок, таненькі…
Шчаслівы, пэўна, лёс яго такі,
Шчаслівы, пэўна, род яго навекі.
Тут цішыня без выбухаў гармат,
Бы кліча зноўку з сіламі сабрацца,
А рукі, што трымалі аўтамат,
Так знудзіліся па сялянскай працы.
Мне верыцца – краіна будзе жыць!
Нас не закуць у ланцугі і краты,
Пакуль на самым крайчыку мяжы
Стаіць салдат – зямлі сваёй араты.
Свидетельство о публикации №110081807878
С теплом.
Кухаренко 19.08.2010 18:58 Заявить о нарушении
Божий человек.
Тамара Кошевая 20.08.2010 10:02 Заявить о нарушении