Герои Грюнвальда. Полная версия поэмы
Віцябляне пад Грунвальдам.
Віцебшчына!
Ты лёсам
Не выпешчана-
Ты войнамі
Выпесчана.
Вораг
Крыжачыў
Твой небасхіл,
Спакой твой
Нісчыў.
...пясок магіл...
... пясок папялішчаў...
Рыгор Барадулін.
Дзякуй праўдзіваму земляку-Міколу Гайдуку.
Адплывае час з вадою па Дзвіне,
Мой Віцебск сёння ў спакоі жыве,
У працы шчыруе наш дбайны народ,
Даўно страхоццяў няма і нязгод.
Дай Бог і далёким нашым нашчадкам,
Жыць у міры, спакоі, дастатку.
Але колькі ж бураў тут праняслося,
Крыві ды слёз пралілося!
Нялёгка тым, хто жыве ля гасцінца -
Заможная хата вабіць чужынца.
Без згоды ломяцца ў дзверы,
Іх зло не змераць ніякай мерай.
Зайздросныя лезлі суседзі да нас,
Жыў у трывозе літвін у той час.
З мячом у руцэ павінен быў спаць,
Трымаючы зброю і хлеб спажываць.
Наш продак пакінуў глыбокі след,
І трэба каб ведаў аб гэтым увесь свет.
Не маем мы права яго дзеі забыць,
Гісторыю нашу аддаць, ці згубіць.
“Патопы”, што край затаплялі,
Памяць найперш у ім размывалі:
Палілі кнігі, вякоў пергаменты,
Вывозілі, нішчылі ўсе дакументы.
Хлусілі паўсюдна затым фарысеі,
Спадчыну нашу хавалі зладзеі:
Прыдумалі, што продкі “дзяржавы не мелі,
Дзікунамі ў лясах і балотах сядзелі,
Што ім, маўляў, прынеслі аднекуль культуру”,
У “тутэйшых не тая зусім натура”,
“Язычнікі да працы не мелі ахвоты,
А іх кармілі лясы ды балоты.”
Ліцьвіны – (беларусы) прайшлі агонь чысцовы,
І іншым чыніць дапамогу былі гатовы.
Уважліва глянем у ранак той хмуры,
Як над краем гулялі злыя віхуры,
Лёс узважвалі Богавы шалі:
Куды дарога будзе далей.
Павучымся мужнасці ў далёкіх продкаў,
Шчасця яны не чакалі на сподку,
Трымалі моцна меч ці сякеру,
Біліся мужна за зямлю і веру.
Быў край заўсёды бастыёнам славян,
Развеяў час хлусню і падман.
Грунвальд – слава нашай дзяржавы!
Сумненням – ніякай падставы.
Хай гэтая зорка вечна гарыць!
Дух продкаў- герояў
дае моцы нам жыць!
Вядома ў свеце, як шануе здаўна,
Суседка Расія дзень Барадзіна,
Ганарыцца Брытанія Ватэрлоўскай перамогай,
Амерыканскія Штаты сваёй Саратогай,
І нам,беларусам,зразумець пара:
Доблесть і слава – атрыбут двара!
Бо дзядзька чужы сваю басню бавіць,
Чаго і не было – абавязкова дабавіць.
Схлусіў Длугаш, а за ім і Масква,
Што ліцьвіны зламіліся, як ад ветру трава.
Што толькі смаленскія харугвы ўстаялі,
А з імі палякі перамогу атрымалі.
З сягонняшніх дзён глянем разважна,
Бо гэта не жарт, тут усё важна.
Возьмём у сведкі сваіх землякоў,
Хто волю адстаяў і праліў сваю кроў.
І Віцебска воі на страшным тым полі
Прымалі галоўны ўдар па Вітаўта волі.
Бо знаў палкаводзец, дзе ставіць каго,
Ён ведаў полк кожны войска свайго.
Віцьбеск меў славу і моц тады не малую:
Два грозныя замкі, харугву стальную.
Сам Вітаўт дараваў Магдэбургскае права,
Вялася добра гаспадарская справа.
Прыбытак значны давала Дзвіна,
Еўропа знала віцьбічан здаўна.
У Віцебскім краі легенды жывуць,
Герояў- землякоў памяць сцерагуць.
І я чуў калісьці аб Данілы сынах,
А мо яны і самі прыйшлі явай у снах?
Жыў у тым часе віцьбічанін Даніла,
Ладдзя яго ўсюды па Дзвіне насіла.
Умелы і дамавіты быў ён гаспадар,
Вазіў купцам аж да Рыгі тавар.
Меў розум і сілу ён немалую.
Любога дужога валіў наўдалую.
Заможны ён быў, але і не вельмі багаты.
Раслі ў яго доме малойцы – блізняты.
Хлапцоў звалі Юрась і Андрэй,
Удваіх гадавацца заўжды весялей.
Празвалі іх дзеці – “асілкі”,
(ў калысцы развязвалі пялёнкі пасцілкі),
Гульнямі сваімі дарослых здзіўлялі:
Цяжкую падводу па двары качалі,
Зімой калёсы мянялі на сані,
З гары на іх лоўка ляцелі самі.
Раслі неўзаметку, мацнелі, сталелі,
Спачатку рыбу лавілі на мелі.
“Асілкі” выраслі за тры аршыны,
Збароць іх не маглі і дужыя мужчыны
І бацька таксама мусіў прызнаць-
Што сына ніводнага і яму не ўзяць.
Сталі ўтраіх грошы зарабляць,
Усякія грузы па Дзвіне сплаўляць.
Якой жа ў той час была Дзвіна!
Людзей дарыла ўсім спаўна:
Вадзілася рыба і сёмга, і лінь,
Стаі качак, гусей - куды не кінь,
У лясах мноства розных звяроў:
Ласёў, дзікоў, тураў, баброў.
Багаты быў край у тыя часы,
Балоты крылі журавін абрусы.
Глядзелі ў неба люстэркі азёр,
Прыдзвінскі радаваў вока прастор.
Былі нашы продкі ўсе працавіты,
Майстры на ўсе рукі і дамавіты.
Данілу летам наняў купец,
Завезці мёд у Дынабург - сукно ў другі канец.
Вядомы лоцману быў крыжацкі разбой,
Але і дастатак тож ня прыйдзе сам сабой.
Пад апекаю божай удачна схадзілі,
(разбойную лодку адну патапілі).
Палтэск (Полацк) быў цвярдыняй славян,
Уладзімір зламаць яго змог праз абман,
У памяці сценаў Святой Сафіі
Гады спрыяльныя,але больш ліхія,
Крыжацкія зграі, тут зубы ламалі,
Не раз гараджане аблогі трымалі.
Навукам вучыла Еўфрасіння Святая,
Ад Бога мудрасць пазнала яшчэ маладая.
Манастыр заснавала – аснову асветы,
Вядомы ў свеце горад быў гэты.
У Палтэску ранкам да берага прысталі,
На вадзе заўсёды ноччу адпачывалі.
Крыху адпачыўшы, пачулі шум,
Ля берага сабраўся вялікі тлум.
Спытаўся бацька:”Што здалося,
З чаго ўтрапенне такое пачалося”?
“Князь Вітаўт прыбыў”- адказаў мешчанін,-
“Прыехаў у наш горад ён не адзін,
Вялікую моц на вайну збірае,
Пабіць крыжакаў намеры мае.”
З сынамі Даніла на бераг сыйшоў,
Хацелася, каб князь бліжэй падышоў.
Уладар пад’ехаў да іх неўзабаве,
У горадзе ведалі аб ягонай славе.
Князь ахрысціўся на Святую Сафію,
Сказаў, прывітаўшыся, справы робіць якія:
“Немцы спрадвеку чыняць нам шкоду,
На вайну з імі прашу ў вас згоду.”
Сказаўшы прамову, палачан аглядзеў:
“Правучыць ці жадаеце злых суседзяў?”
“Так”- гаражане адказалі, ускінуўшы дзіды,-
Вядзі нас квітацца за гвалты і крыўды.”
Па бітвах князь ведаў сваіх палачан,
Яны ў баях віхор- ураган.
Паволі ён рухаўся, углядваўся ў твары:
“Не зломяць такіх ні крыжакі, ні татары!”
Князя зацікавялі два здаравілы.
“ О, колькі ж гэтыя двое маюць сілы!”
Пад’ехаў бліжэй, разглядзеў, здзівіўся,
Натоўп перад ім расступіўся.
Перад князем усе трое застылі,
Галовы пачціва схілілі.
“Хто такія, дзе жывяце, ваш занятак?”
“Даніла, сын Кузьмы, маю шосты дзесятак”-
Пачціва бацька з Вітаўтам прывітаўся,
Адказаў на ўсё, пра што князь пытаўся.
Пазваў уладар бліжэй сыноў,
Зайграла ў іх на шчоках кроў.
“Ці можаце сілу сваю паказаць?”
“Можам, княжа, каня з табою ўзняць!”
(Наймаў князь моцных у сваю дружыну,
Жыццё бераглі каб ў цяжкую хвіліну).
“Наняць хачу да сябе вас на службу,
А мо,- усміхнуўся- то і на дружбу.”
Стары не на жарт спужаўся,
У старасці каб адзін не застаўся.
Ён ведаў добра і пра князёў абяцанні,
Тым больш, на хаду, пры спатканні.
Пра звычаі двароў легенды хадзілі,
Не дай Бог, каб сыноў падманулі, забілі.
Пачаў Даніла перад князем хітрыць,
Небяспеку каб неяк ад сыноў адхіліць.
“Не вучоныя мы, ясны княжа, даруй,
Справа наша – вецер лаві, ці вяслуй,
Ды патрэбна ж неяк глядзець напярод-
Прадоўжыць рослы наш род.”
Князь рассмяяўся на такі адказ:
“Жаню тваіх удальцоў я ў адзін раз,-
Падумаў крыху, сур’ёзна дадаў:
“Раз просіш - сыноў я не забраў,
Ды ведай толькі, мудры чалавек,
Не здужаем немца, станем рабамі навек.
На вайну збіраю свой я народ,
Гуляць тваім чадам паўгода, ці год.
Сказаў і паехаў вялікую справу рабіць,
Народ паднімаць ворага біць.
З пары той Даніла ў шапку не спаў,
Дамоў вярнуўшыся, срэбра дастаў.
Нявест прыгледзеў: у каваля Апанаса - Аліну,
Тараса - мельніка - Яніну.
Вяселле зладзілі на Багародзіцы свята,
Каб маладыя жылі шчасліва, багата.
Андрэй ўпадабаўся чарнавокай Аліне,
Юрый - кучаравай светлай Яніне.
Мядовы месяц прыйшоўся на восень,
Прыспешваў бацька зрабіць работ восем.
За пасагі ды грошы, што з сынамі зарабілі,
Бярвенні на дом маладым купілі.
Дом будавалі на два канцы блізняты,
Бо і не былі яны надта багаты.
І быў дом да зімы накрыты,
Бацькі здаволіліся гэтым нібыта.
Малодкі таксама ня гульма гулялі,
Працу жаночую ладна спраўлялі,
Абедзве да вясны папаўнелі,
Адзежу дзявочую здзелі.
Каханне бурліла ракой,
Але хутка абоім быў патрэбен спакой.
Вайна ў час гэты ўварвалася ў дзверы,
Змяніла бацькоў і маладых намеры.
Намеснік князя загадаў каваць зброю,
Канец надыйшоў нядоўгаму спакою.
Даніла з сватамі зрадзілі раду,
Рыхтавалі братоў да баявога ладу
Вясной сабралі харугву на рынкавым пляцы,
Агляд праводзіў намеснік, што жыў у палацы.
Прыдзіраўся ваяка да рыштунку і зброі:
“Не шкадуйце грошай - менш будзе слёз на аналоі”.
Узброілі бацькі блізнят да пяхотнага строю.
У маі ўсе храмы ў званы зазванілі,
Праводзіны войска месцічы рабілі.
Епіскап Феадосій Богу шчыра маліўся,
Каб Ісус за віцьбічан у баі заступіўся.
Крапіў усіх вояў Святою Вадою,
Каб Дух Святы мужнасці даў і сілы героям.
Пасля малітвы час настаў развітання,
Хвіліна горкая закаханых расставання.
Андрэя абхапіла за шыю Аліна,
На грудзі Юру галаву ўзлажыла Яніна.
Жанчыны не хацелі каханых ад сябе адрываць,
Вайна заўжды імкнецца сем’і парваць.
На небе хмарка,бы знак, з’явілася,
Ударыў гром, зямля абмылася.
“Дзякуй Богу” – абнадзеіліся мяшчане-,
“Пярун дае знак,перамога за намі!”
Два тыдні харугва была ў дарозе,
Да Гародні браты ішлі пры абозе.
Тут Вітаўта ўбачыць зноў давялося,
Усё войска Літвы на бой сабралося.
Агледзеў князь свае сілы з увагай,
Бо ведаў, біцца мала адной адвагай,
Вучыць патрэбна ўсіх вайсковай справе-
Нялёгкі шлях да перамогі і славы.
Кейстут з Альгердам вучылі самога,
Фон Віндэнгейм выхоўваў малога.
Не сцёрся ў памяці варкслянскі разгром,
Не з “Піра перамогай” вяртацца ў дом.
Палкаводзец аддаў цвёрды наказ:
Вучыць да бітвы, а не на паказ.
Да сёмага поту хлопцаў ганялі,
То у наступ ішлі, то адступалі,
То лезлі ў бойку на пяхоту сцяной,
То дзідамі і шчытамі вялі з конніцай бой.
Так дзень за днём шавец ці жнец
Усвойваў азбуку бою, станавіўся баец.
У Берасцейскай пушчы доўга стаялі,
Зуброў ды тураў на правіянт здабывалі.
Тут Вітаўт вучыў, як пяхота
Бярэ ў хаўрус балота.
Не пан Длугаш, не зброд прыйшоў да польскай зямлі!
Вітаўта войскі сілу вялікую зламаць маглі!
Закончыўся чэрвень, выйшлі да Віслы,
З палякамі сустрэліся ля іхняй калыскі.
Ягайла і Вітаўт абняліся, павесялелі,
Армады такой ні Літва, ні Польшча не мелі.
Яна расцягнулася на многія мілі,
На розных мовах тут гаварылі:
Ліцьвіны, палякі, маравы і чэхі,
Русіны, жамойты, татары і валахі.
Князі з аховай, на конях, закутыя ў латы,
З тапарамі, дзідамі, цапамі - простыя салдаты,
Хаўрусныя татары на хуткіх конях,
На сцягах ліцьвінаў лунала “пагоня”.
Абыйшлі рэчку Дрвенцу, не лезлі на ражон,
Крывая смяецца з прамой - вядома здавён.
Да Грунвальда вялі лясныя дарогі,
Прасторы шукалі для бітвы і перамогі.
Крыжацкія комтуры таксама не спалі,
З Еўропы армаду сабралі, бітву рыхтавалі.
Нарылі ям, закідалі ламаччам, дзёрнам:
“Лезь, паганін пракляты, будзеш хутка пакорным,
Жалезныя пусцім конныя тараны,
Да вечара будзеш закуты ў кайданы!”
Хмурынка прагнала дняўную спякоту,
А як жа да бітвы рыхтавалася пяхота?
Паўночным часам месяц дажджом памыўся,
У вайсковым стане шум утварыўся.
Прачнуліся хлопцы - глядзяць усе на неба,
На месяцы валтузня - убачыць трэба.
Манах з каралём бы бароцца ўзяўся,
Кароль нахабніка пхнуў – той распластаўся.
Занавеска - хмарка тут месяц схавала,
Ці здань то была, ці боская сіла які знак паслала?
Браты ўжо больш не заснулі,
Каханых успомнілі, тату,матулю.
Жыццё чалавека найцанейшае ў свеце,
Уявіце, аб чым маглі думаць Вітбеска дзеці:
Аб смерці думкі найперш адганялі,
Заможным і светлым жыццё сваё бачылі далей,
На Божую волю была ўся надзея,
Віны няма нашай – караем зладзея!
Адзеліся чыста, Богу слалі малітвы,
І тут загад: быць гатовым да бітвы!
Вясёлы ранак: ружовае сонца,
Спяваюць птушкі, радасць бясконца,
Раса на траве, мільёны вясёлак,
На лузе кветкі, у полі – рамонак,
Пайсці б на азёрка з вудай у руках!
Ці ж патрэбен каму прадсмяротны той страх?
На світанку князю далажылі віжы:
На пагурках, за лесам лагер варожы ляжыць.
Над возерам Любень слаўся туман,
Князь думаў, каб не трапіць у падман,
Асцярожна да ўсяго прыглядаўся,
Ведаў крыжакаў, таму і рыхтаваўся.
Праехаў па ўзлессі, дзе стаялі дазоры,
Агляд зрабіў поля дасканала скоры.
Праціўнік заняў пагуркі паўночнага краю.
“Вядома нямецкая тактыка такая.
А мы станем справа ад возера Любень,
Абоз за балота - заманім конніцу, загубім.
Жадзевіда пусцім для абманнага ўдару,
З ім побач саюзных татараў.
Сваіх паставім у цяні, у лясных шатах,
Няхай пражацца крыжакі на сонцы ў латах,
Ударым па конніцы, як узыйдзе на балота,
Схаваем для гэтага рэзерв і пяхоту.
На левы фланг няхай стануць палякі,
Надыйшоў час расплаты, немцы - ваякі!”
Крыжакі выказвалі сваё фанабэрства,
Зброд дзікі перад імі, варвары, блюзнерства.
Уручылі Ягайлу мячы, поля ўступілі край,
Бярэшся ты з кім, паганін, знай!
Так зачыналася бітва Захаду і Усходу,
Вязлі адны кайданы, баранілі другія свабоду.
Бамбарды немцаў грымнулі громам,
Вялікіх страт не нанеслі ж, вядома.
Вітаўт конніцу пусціў у атаку:
Збіць трэба планы стратэгаў - крыжакаў,
Навязаць сваю тактыку бою,
Не даць прымяніць клінавога строю.
О жаль, часць коннікаў недзе прапалі:
“Злыдні! Ям накапалі”!
Сутыкнуліся процілеглыя сілы,
Хто ж сёння з іх ляжа ў магілы?
Відовішча жаху адкрылася б нам,
Каб хоць на хвіліну апынуліся там.
Забыліся людзі на Бога і веру,
Звярамі сталі, страцілі ўсякую меру.
Крукамі, дзідамі рвуць грудзі і твары,
Крычаць і падаюць смерці ахвяры.
Ашалелі коні, б’юць капытамі,
Не чысцец, а пекла бачым мы з вамі.
Цягнуўся бой, можа, з гадзіну,
Узмацнілі націск крыжакі на ліцьвінаў.
Каманду далі - на луг адступіць,
Каб немцаў на балота заманіць.
Татары, бы вецер, праскочылі луг,
Крыжакі ўзнялі баявы свой дух:
“Хрыстос уваскрос”- ва усё горла крычалі,
На ліцьвінскі абоз шлях трымалі.
Але, грузныя самі і баявыя іх коні
На балота ўскочылі, аддаўшыся пагоні.
Адзначыць мушу, ліцьвін з дзяцінства
З балотам уступаў у нейкае адзінства.
Балота і лес пакаленні кармілі,
Ад ворага бераглі і здароў’е дарылі.
Як балота стрымала фанабэрных крыжакаў,
Пяхота ліцьвінаў рынулася ў атаку.
Варожыя коні мясілі тарфянку,
Рыцары трапілі ў пастку, неспадзяванку.
Пацягнулі іх з коней ліцьвінскія драбы,
Бароны ў гразь паляцелі, як жабы,
Іх там малацілі, бы на таку снапы,
Мужыкоў дубіны, калючыя цапы.
Дайшла чарга да сыноў Вітбеска
Бараніць Радзіму ля гэтага падлеска.
Вялізныя волаты з бусаком і дубінай
Анёламі смерці сталі гэтай хвілінай.
Магутнай іх сіле не змаглі ўстаяць.
Ні Альбрэхт знакаміты, ні наёмнікаў пяць.
Не было ў крыжакаў роўнай сілы,
Каб зламіць асілкаў, сыноў Данілы.
Дзесятак, другі, а можа, і трэці
Аддалі яны ў лапы смерці.
З смалянами, аршанцами сарвалі планы,
Крыжакаў тактыку, іхнія тараны.
Да абоза крыжакі ўсё ж прарвалі,
Але сілы не мелі ўжо іхнія хвалі.
Вітаўт выпусціў з лесу засаду,
Акружылі немцаў з бакоў і ззаду.
Палякі памаліўшыся, ў бой уступілі,
Ня лёгкімі былі і для іх першыя хвілі,
Ягайлу самога ледзь не забілі,
Наёмнікі спуду ў лес адступілі.
Але комтур Вялікі фон Юнгінген
Рэзерв свой павёў на язычных славен.
Бо Літва закрывала Усход здавён,
І адкрыць яго сёння павінен быў ён.
Але жах убачыў, зразумеў - пралічыўся,
Літвінам у пастку папаў, бы ў прорве тапіўся.
Пыл паднімаўся злева і з тылу-
Язычнікі акружаюць, гоняць у магілу.
Назад павярнуць таксама не мог:
“За што ж нас сёння пакінуў Бог?”
Вады не паспелі віцьбічы папіць
Крыжакаў конніца зноў ляціць.
Братам стала біцца горш, чым раней,
Бусак і паліца сталі цяжэй .
Андрэя моцна ўдарыў конь,
Юрыю плячо апёк агонь,
Напалову зламалася акутая жэрдзь,
Харугва Вітбеска страціла трэць.
Адчайна біліся немцы цяпер,
Ранены гэтак адбіваецца звер.
Пыхлівасць іх да памылак схіліла.
Адкуль у паганцаў бралася сіла!
Навошта Вітаўта навучылі ваяваць,
Няўжо ад бязбожнікаў смерць прымаць?
Вернемся зноў да сыноў Данілы,
Сабралі яны апошнія сілы,
Прарвалі ахову важнага чына,
Андрэй яго скінуў бусаком за спіну,
Браты не глядзелі, барон ён ці князь,
Паляцеў ён потырч тварам у гразь.
Юрый садануў па галаве ў шлеме.
Яшчэ не канец нашай паэме.
Длугаш пісаў: палякаў загінула
дванаццаць мужоў.
Няўжо ж крыжак сам адыйшоў?
Былі ўсе яны воіны што трэба,
Не аднаго забілі, пакуль адхадзілі да неба.
Панеслі ліцвіны вялікія страты,
Мо трэці ці другі не вярнуліся да хаты.
Нялегкі лёс паў на Вітбеска дружыну,
Асабліва у апошнія бою хвіліны.
Крыжакі помсцілі ім за смерць важака,
Акружыўшы асілкаў цяпер здаляка.
Мячом сваім доўгім Андрэй прабіваўся,
Следам ідучы, шабляй брат прыкрываўся.
Усяго на хвілінку, Юрась паслізнуўся,
Ад смяротнага удару ўвесь здрыгануўся.
“Браток, беражыся”- крыкнуць паспеў,
На зямельку чужую мёртвы асеў.
Андрэй ірвануўся, як з клеткі леў,
Не адзін з чужынцаў ад яго мяча акалеў.
Прабілася нарэшце валынцаў падмога,
Падняў Андрэй брата свайго дарагога,
Ліў слёзы і нёс, не ведаў куды.
Страшная смерць у маладыя гады.
Крыжакаў білі, покуль ноч не закрыла ,
Ім гэта ваколіца стала магіла.
Назаўтра быў дзень радасці і гора,
Перамогі радасць, смутку мора.
Князь Вітаўт аб’ехаў страшнае поле,
Душа балела, што такая доля,
Ох, цяжкая ж гэта плата за волю,
Дай Бог, каб вораг больш не ўзняў свой меч
на нас ніколі!
Капаць загадаў на пагурках ямы-
“Даруйце, ліцвінскія таты і мамы!”
Затым дакладвалі князі, ваяводы
Пра герояў подзвігі, адбітыя падводы,
Пра страты свае, колькасць палонных,
Забітых комтураў, раненых, злоўленых.
Вітбескі намеснік пра братоў расказаў,
Юрыя з пашанай князь хаваць загадаў.
Андрэя адправілі з раненымі ў абозе,
Быў ён зранены, у смутку, трывозе.
Вярнуўся Андрэй да роднай сям’і,
Ляцелі ўжо ў вырай птушак страі.
Аліна з дачушкай ля парога сустрэлі,
Вочы Яніны з дакорам глядзелі.
Блізняты яе ў калысцы гулялі,
Пра гора сваё вядома ж не зналі.
Радасцю і смуткам напоўнілася хата,
Даў клятву Андрэй падняць сыноў брата.
Што двойні у гэтым сямействе вяліся -
Гасподзь не жадаў, каб ліцьвіны звяліся.
Данілу старога смерць сына сагнула,
На плечы шырокія цяжар узвярнула.
Са сватам Тарасам гадаваць сталі ўнукаў,
Сярод добрых людзей за сірот заўсёды парука.
Вітбеск зацвіў, як пасля майскага грому,
Вярнуліся воі-героі дадому,
Ля замкаў разрасліся слабоды - пасады,
Пачаўся пад’ём грамадскага ладу.
Гады праз тры наведаў Вітаўт Вітбеск,
Быў радасці то магутны ўсплеск.
Званілі званы, слалі кветкі пад ногі,
Мяшчане ўбралі прыстань, дарогі.
Вітбеск князь шанаваў і любіў,
Пра подзвіг харугвы яго не забыў.
Пачціва пакланіўся царквам і іконам,
Падзякаваў, што сустрэлі хлебам і звонам.
Павагу аддаў героям Грунвальда (Дуброўна),
Казаў, што подзвігу няма нідзе роўнага,
Успомніў асілкаў Юрыя і Андрэя.
Спытаў, здаровы герой ці хварэе?
Далажылі: Андрэй - калека, але жывы,
“Хачу яго бачыць – сказаў - у двары”.
За сталом князь келіх герою паслаў,
Пра справы, сям’ю брата спытаў,
Затым грашовую даў успамогу,
За герояў Грунвальда наказаў маліць Богу.
Што стала з сямействам далей - памяць згубіла,
Легенда не адна пра асілкаў хадзіла.
Андрэеўшчыны ,Юрцавы ёсць селішчы, вёскі,
Можа і братоў то пагалоскі?
Тут, у ваколіцы рослыя людзі заўсёды жылі,
Махноў Тэадор - найвялікшы чалавек Зямлі,
Даніла Райцаў быў “грос - партызан”,
Акупантаў біў за здзек гаражан.
Заслуга вялікая ўкраінцаў, літоўцаў, палякаў,
Чые продкі дастойны найвышэйшай азнакі,
Братоў наўгародцаў, смалян-
Усіх, хто стаў у той саюзны стан.
Ня можна і гарады ўсе палічыць,
З якіх моладзь пад Грунвальдам ляжыць,
Ім слава і хвала на векі вякоў!
Ніколі ня будзе забыта іх кроў!
Свидетельство о публикации №110081707439
http://www.proza.ru/avtor/belkutok
Иван Кунцевич 16.01.2012 01:04 Заявить о нарушении