Для яе
Падары мне вольны вецер,
Пакажы мне зоры блізка,
Што дрыжаць у марозны вечар!
Размалюй маі пакоі,
Запалі маланкай неба
Пакажы, калі жадаеш
Цуды наша сусвету!
Я распраўлю крылы
І адарвусь ад зямлі,
Я намалюю ў небе
Вочы тваі,
Мае фарбы - маланкі
І кроплі дажджу,
Мае кісці – праменні,
Я веру ў мару сваю!
Начаруй мне навальніцу…
І адарвусь ад зямлі…
Пакажы мне зоры блізка…
Вочы тваі…
Размалюй маі пакоі…
І кроплі дажджу…
Пакажы, калі жадаеш…
Я веру ў мару сваю!
Свидетельство о публикации №110081100366