Дурная iстота
Дорыць мне боль,
На гэтай вайне
Я не герой.
Скінуты маскі,
Адорваны крылы,
Заплюшчаны вочы,
Як усё гэта міла!
Я бачыў палёты
І бачыў падзенні,
Я бачыў як нехта
Растварыўся ў цені,
Што са мной робіцца?
Што мне патрэбна?
Я не анёл,
А жадаю ў неба!
І вось я стаю, раскінуты рукі,
Між небам і між далёкай зямлёй,
Чамусці здаецца, што вырастуць крылы
Пры шазе ў бездань дрыжачай нагой!
Але я вяртаюсь на дах свайго дома
І ведаю, што не зраблю гэты шаг,
Бо я чалавек, дурная істота,
І буду я лётаць толькі ў снах!
Мы разам з табой
Стаім у пад'ездзе,
Пазіраем на двор
Праз разбітае шкло,
Я бачу ў вачах
Блакітнае неба,
Ты бачыш у маіх
Вольны палёт!
Мы ходзім з табой
Па лязу вострай брытвы
І ўвязалісь дарэмна
Ў дурную гульню:
Нам анёлы не далі
Свае белыя крылы,
Нам не лётаць у небе,
А падаць у зямлю...
І вось я стаю, раскінуты рукі,
Між небам і між далёкай зямлёй,
Чамусці здаецца, што вырастуць крылы
Пры шазе ў бездань дрыжачай нагой!
Але я вяртаюсь на дах свайго дома
І ведаю, што не зраблю гэты шаг,
Бо я чалавек, дурная істота,
І буду я лётаць толькі ў снах!
Свидетельство о публикации №110081006431