Нахлынула

Аб'яўляюць станцыю метро...Людзі мітусяцца туды-сюды, сюды а потым зноў туды, чапляюцца вачыма за вуглы падземкі на кожным кроку.Прачнуўшыся горад...Машыны, машыны, машыны...шумна, відавочна шкляное паветра не стрывае....абсыпіцца на дол і знікне...Людзі, усе мы людзі, якія не разумеюць сэнсу існавання ні паветра,ні пяску, ні планеты , ні нас..ні гэтага метро...Кожны дзень адное і тое ж, звыклае жыццё,якое, калі падумаць, нікому не патрыбнае.Толькі, мабыць,таму,хто прыдумаў і сканструяваў яго. А мы ў нашым асобным жыцці, з'яўляемся ўсяго толькі лялькамі нашага караля  ці каралевы. Ім падабаецца назіраць за намі, як нам падабаецца глядзець у тэлевізар у час любімага шоу. Мы проста жывем ...смешныя цацкі з рознымі сцэнарыямі нашых жыццяў, але кантракт на гэты сцэнарый падпісваем, на жаль, не мы...


Рецензии