Думки у дарозе
Душой зноў бачу я ў журбе?
Чаму цябе сягае вока?
Ты ж, паўзабыты, так далека.
Ды наяву дубы угору
Растуць у сінюю прастору
Тваіх нямеранных нябёс.
Тучанкі зноў сінее плёс,
Хоць там цяпер адно курганы
І ў раўчуку там закапаны
І плёс той і сама рака,
Няма крыніц і асака
Не шамаціць лістом зялёным -
Яны канавай паланёны.
Няма рачулкі, што віхляла
Між мурагоў ды дрэў удала,
Чысцей ад слёз яе там хвалі
Дзятву ўсе лета калыхалі.
Ўсе адышло, сплыло, струхнела.
І вёска ссохлася, счарнела,
Нібы Мамай прайшоў паходам.
Калі, мой край, канец прыгодам?
Я так хачу мой краю ветлы
Убачыць твар твой добры, светлы
Учуць "ноле", "дзе" і "чаго"
З дзяцінства даўняга майго.
Учуць твой сказ дасціпны,гжэчны,
А не мянтоўкі "мат" адвечны
На прывітанне й на растанак
Ці да дзяцей, ці да каханак.
Ліецца бруд. Яму прастора.
О, гора! Краю мой! О, гора!
Свидетельство о публикации №110073005638
Алла Новская 20.08.2010 01:32 Заявить о нарушении
Валентина Цекунова 28.08.2010 17:17 Заявить о нарушении