Маркота Лясавiка

Галасiла выпь, а  над дрыгвою
Полыхi  блукаючых агнёу.
У маркоте пад старой вярбою
Ад  спякоты  лясавiк самлеу.
Не адно у лесе жыу стагодзе,
Ад  агню свой лес ён баранiу,
З наваколлем  быу заужды у згодзе,
Кожную ялiначку расцiу.
Ён людзей дарэмна не палохау,
Дазваляу збiраць свае дары.
Спевы птушак с захапленнем слухау,
Сябрукамi  лепшымi – звяры.
…Нешта  сумам зацягнула вочы,
Адзiнота  хмарай напаузла.
Да людзей стары падацца хоча -
На сяле кабета дзесь жыла.
Да яе бы сэрцам прытулiцца,
Ды адчуць кахання прыгажосць!
Ён старанны! Можа ён сгадзiцца?
Эх, вярнуць бы дзеду маладосць!...


Рецензии
Маркота Лясавіка
мне понятна и близка.

С уважением, Валерий.

Валерий Калмыков   29.07.2010 04:07     Заявить о нарушении
Спасибо, Валерий! Так может быть, податься в ближайшее село?
Поспяхау Вам i немаркотнага жыцця!

Наталья Песенько   29.07.2010 08:21   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.