Край клецкi самы любы i адзiны
Ліпеньская ночка раным-рана
Асыпала на травы-верасы
Бялюткія пялёсткі Яна.
З нябёс упаў яскравых знічак рой
І светлячкамі замігцеў над жытам,
А ранкам брыльянцістаю парой
Адбіўся ў ружах чорным аксамітам.
Заружавеў на ўсходзе неба край,
Зардзелі ў промнях сонца арабіны...
Мой сон, мой боль. Надзея і адчай:
Край клецкі – самы любы і адзіны!
Ці замалёўка гэта, ці то сказ,
Ці ўспамінак колішняга лета...
О чараўніца! Дзякуй многа раз
За светлы позiрк, што збудзіў паэта.
Свидетельство о публикации №110072203731
О том, что прошло, что свершилось.
Оно вспоминается с грустным теплом,
А злое что было - забылось
С теплом Стас
Станислав Шастак 02.08.2010 14:05 Заявить о нарушении