Абiбоцкая пушча
Ад газетаў пацертыя вочы.
І пісалі Евангелле -
ад Лукі,
Які крочыў і крочыў, і крочыў…
Немаведама крочыў куды,
Лайдакам было "лучшэ і лучшэ".
І не бачыць ніякай бяды
Уначы Абібоцкая пушча.
Хто самлее ў наступным жніве?
Што там будзе - балет або бляцтва?
Абібоцкая пушча жыве,
Хоць і хоча з суседзямі срацца.
Ну, куды сцежка нас прывяла?
Толькі ў горле ўсё сушыць і сушыць…
Неўзабаве гібела й гніла
Уначы Абібоцкая пушча.
Свидетельство о публикации №110071803263