Октябрь
Усё ніжэй.
Як у апошні раз...
Каменне усё бліжэй.
У патоку лісця
Заглыні сваё жыццё.
Гэта гульня амаль без выйсця.
Праз іржавыя трубы зноўку я працёк.
Чаканне ўжо ня мае сэнсу.
Чужыя рэчы мяне не кранаюць.
Я ня чую смеха, яму ў мне не месца.
І халодныя словы мяне забіваюць.
Хутка загарнемся ў белыя снягі.
Мы не звернем на дні ўвагі.
Пакінем на зямлі свае кругі,
Пусць яны і ня будуць мець вагі.
Кастрычнік цягне...
Усё ніжэй.
Як у апошні раз...
Адказы усё бліжэй.
Палахмяныя клёны,
Празрыстыя імгненні.
Мне зусім далёка да праклёну.
Пакуль я ў восеньскім зіхаценні.
Загарніся ў белыя снягі
Не звяртай на дні ўвагі.
Пакінь на зямлі свае кругі,
Пусць яны і ня маюць вагі.
Свидетельство о публикации №110071701112