Зняволенне

Тут мяне не шануюць, я ратуюся.
Пакуль няма святла, я не кранаюся.
Шмат год гарэць я не збіраюся.
Я стаміўся, забытай сцежкай я вяртаюся.

Не змяняюцца малюнкі за вокнамі.
Абуджаюцца, абураюцца сцены намоклыя.

Трымаючы свае словы пры сабе, я забываюся.
Па-за межамі гэтай плоскасці я не губляюся.
Я страціў крылы, але ў паветры я трымаюся.
Пад гукі адчаю кожную раніцу я прачынаюся.

Не змяняюцца малюнкі за вокнамі.
Абуджаюцца, абураюцца сцены намоклыя.
Мой шлях зорны, але ляжыць ён праз вострыя зоры.
А пакуль я назіраю, як васковы прамень малюе ўзоры.


Рецензии