Дух горада
Настоены на праўдзе і мане,
Да ледзяных грудзей мяне прытуліць,
І сэрца зноў трывогай скалане.
Згадаю, як вучыліся да поту,
Пад алтаром ліхтарняў залатых
З выгодай гандляваць пяшчотай,
А рэштай біць наводмаш і пад дых.
Так, я таксама вытрымаў экзамен
На званьне Майстра хцівасьці і змоў…
Хоць часам яшчэ пырскаю сьлязамі
На цьмяныя брыкеціны дамоў.
Дух горада, скажы, як разабрацца,
Дзе лабірынт, дзе правільны маршрут?
Яшчэ наперадзе нямала варыяцый –
Яшчэ ня Цэзар я, а ты ня Брут.
Свидетельство о публикации №110071603606