ЯНА

Не ха-чу! Хопіць долі астрожнай,
Волі мне хоць апошні глыток,
І тады можна ўсё, а няможна –
Прачытай папярэдні радок.

Навучылі ўсяму грунтоўна,
За навуку плачу спаўна…
Не ха-чу, ды плачу! Раптоўна
Проста зь неба сышла Яна.

Зазірнула сюды, пад скуру,
Дзе яшчэ на панюх цяпла,
І мяне, чалавечы акурак,
У вантробах жыцьця знайшла.

Не хачу, каб гэтак глядзела,
Не хачу, каб хацелася жыць.
Бач ты, зь неба яна зьляцела
Да мяне, пуцяводная ніць.

Дабіваю сябе з натхненьнем.
Справа, злева і ззаду сьцяна.
А наперадзе – не  трызьненьне –
Нераты распраўляе Яна


Рецензии
Ляцела муха ў павуцінне,
на зіхатлівы свой міраж...
Крычала муха: - адпусціця-а-а-а
Павук паважна так: а як ж-ж-ж

Альжбэта Палачанка   05.11.2012 16:41     Заявить о нарушении